08:58 / 14.06.2010

Ці праўда, што ля вёскі Запольныя будуецца сховішча ядзерных адходаў?

3

Калі навін няма – іх трэба стварыць! Выпрабаваны, дзейсны, бездакорны спосаб самарэкламы, піару, кажучы сучаснай мовай. Асабліва ў тым выпадку, калі навіны скандальныя, з прэтэнзіяй на сенсацыю. І няважна, будзе той піар чорным ці белым. Галоўнае, што ён будзе. Праўда, іншым разам атрымліваецца зусім наадварот…
На днях, выходзячы з офіса, заўважыў... Читать далее

11:57 / 08.06.2010

Шчырасць ад Дзмітрыя Смольскага

Ну хто з нас не ўлюбляўся ў артыстаў?! Да прыкладу, у Дзмітрыя Смольскага… Памятаеце, быў такі спявак? Высокі, светлагаловы, лірычны. “Только меня услышь, ласковый мой малыш, разведи с тоской…” Хіба існуе на свеце жаночае сэрца, якое застанецца раўнадушным да такога закліку?..
Слава прыйшла да Дзмітрыя рана – ён станавіўся дыпламантам самых... Читать далее

11:46 / 08.06.2010

Аб тым, што хвалюе: кампетэнтна, з першакрыніц

“Прамая лінія” са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Адамам Дзмітрыевічам Кавалькам пачалася задоўга да вызначанага дня і часу: пытанні кіраўніку раённай вертыкалі паступалі на сайт “Астравецкай праўды”, у тэлефонных званках, людзі прыходзілі ў рэдакцыю асабіста, каб расказаць пра тое, што іх найбольш хвалюе. Усе пытанні падчас “Прамой лініі” былі перададзены старшыні... Читать далее

14:59 / 04.06.2010

Яшчэ раз пра «Хаўрус Сваякоў»

Калі я высвятляла, “хто ёсць хто” з удзельнікаў “Хаўрусу сваякоў” сярод трашчанскай моладзі, Рэгіна Францаўна Субач, якая дапамагала мне ў гэтым даследаванні, выказала меркаванне, што загадкавы Гоз.Лаўрыновіч – гэта Іосіф Лаўрыновіч, таму што больш такіх прозвішчаў у в. Трашчаны не было. Яшчэ раз паўглядаўшыся ў спіс, надрукаваны ў “Астравецкай праўдзе”,... Читать далее

07:15 / 04.06.2010

Інтэрв'ю з нагоды: з 1 чэрвеня ў дзіцячай школе мастацтваў распачаўся набор навучэнцаў

Здаецца, не так даўно навучэнцы Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў на выніковым канцэрце “Вясеннія сустрэчы” дэманстравалі бацькам, настаўнікам, сябрам, што за гэты год яны многаму навучыліся: пальчыкі хутчэй бегаюць па клавішах, пэндзаль стаў больш паслухмяным, а ножкі з упэўненасцю скачуць “Тапатуху”. Празвінеў апошні званок – і разляцеліся вучні, хто куды, каб... Читать далее

07:15 / 03.06.2010

Cвята маленькіх сонейкаў

Першага чэрвеня, калі хто не ведае, не толькі пачынаецца лета, але і адзначаецца не менш цёплае, пяшчотнае і ласкавае свята ўсіх маленькіх сонейкаў – Міжнародны дзень абароны дзяцей. Традыцыйна ў гэты дзень для віноўнікаў урачыстасці арганізоўваюць цікавую канцэртна-музычную праграму. Гэты год таксама не стаў выключэннем. Ведаючы капрызны характар надвор’я, арганізатары... Читать далее

15:42 / 01.06.2010

Карысна ведаць: за мяжу – па правілах

30 сакавіка 2010 года ўступіў у сілу Закон РБ “Аб парадку выезду і ўезду з РБ грамадзян Рэспублікі Беларусь”, які рэгулюе праваадносіны, устанаўлівае агульныя правілы выезду і ўезду з Рэспублікі Беларусь, у тым ліку падставу і парадак часовага абмежавання права грамадзян на выезд, а таксама вызначае агульныя пытанні афармлення пастаяннага... Читать далее

15:52 / 28.05.2010

Галоўны ўрач Астравецкай бальніцы: вехі жыцця

Ля былой туберкулёзнай бальніцы ў Каменцы растуць дзве бярозкі. Стоячы між стройных беластволых прыгажунь, Валянцін Ігнатавіч Тачоны выразна адчувае, які імклівы бег часу. Здаецца, яшчэ ўчора, у першы год сваёй працы на Астравеччыне, ён разам з сябрам пасадзіў гэтыя дрэўцы. А вунь якія яны вымахалі! Не дзіва – 36 гадоў... Читать далее

16:05 / 27.05.2010

Дэбют па-астравецку

У мінулым годзе нашы самадзейныя артысты прысутнічалі на свяце, але толькі ў якасці гасцей – выступалі па-за рамкамі конкурсу. Затое за выступленнем канкурсантаў яны сачылі вельмі ўважліва, адзначаючы для сябе і творчыя знаходкі іншых калектываў, і іх промахі. А вярнуўшыся ў Астравец, ледзь не назаўтра пачалі рыхтавацца да ўдзелу ў... Читать далее

16:00 / 27.05.2010

Прайшла прэзентацыя кнігі Вольгі Караткевіч "Жыве на свеце шчасце"

Вы памятаеце, якія казкі вам чыталі ў дзяцінстве перад сном? А якія вы чыталі сваім дзецям? А што любяць чытаць ці глядзець па тэлевізары вашы ўнукі? Калі гэта любімыя многімі пакаленнямі казкі пра Русалачку, Дзюймовачку, Папялушку і Васілісу Прамудрую, рускія і беларускія народныя казкі, то мы рады за іх. Але... Читать далее